Тип материала
- Образовательные разработки 389
- Материалы к уроку 424
- Мероприятия 214
- Организационные вопросы 98
- Методика и документы 30
- Компьютерные файлы 35
- ЛИТЕРАТУРА 2
- Разное 67
Отрасли образования
- Начальная школа 317
- Астрономия 7
- Белорусский язык и литература 79
- Биология 32
- География 25
- Допризывная и медицинская подготовка 9
- Искусствоведение / изо 17
- Иностранный язык 28
- Информатика 135
- История 49
- История Беларуси 26
- Культурология / МХК 14
- Математика 20
- Международные отношения 3
- Музыка 8
- Основы безопасности жизнедеятельности 26
- Обществознание / ЧиМ 43
- Политология 3
- Правоведение 6
- Регионоведение 5
- Русский язык и литература 208
- Социология 5
- Технология / Трудовое обучение 8
- Физ. культура и здоровье 40
- Физика 15
- Химия 22
- Черчение 7
- Дополнительное образование 48
- Профессиональные предметы 11
- ПЕДАГОГИКА 18
- КЛАССНОЕ РУКОВОДСТВО 201
- ВОСПИТАНИЕ 168
- СОЦИАЛЬНАЯ РАБОТА 1
- УПРАВЛЕНИЕ 19
- ПСИХОЛОГИЯ 13
- ДЕФЕКТОЛОГИЯ / ЛОГОПЕДИЯ 24
- БИБЛИОТЕКА 2
- МЕДИЦИНА 2
- РОДИТЕЛЯМ 2
- УЧАЩИМСЯ 5
Деятельность
- Педагогика 850
- Библиотека 1
- Воспитательная работа 195
- Дефектология 25
- Информатизация 10
- Медицина 24
- Методическая работа 30
- Психология 16
- Родительство 24
- Самообразование 9
- Социальная работа 12
- Управление 13
События
- Праздники России 8
- Праздники Беларуси 4
- Всемирный день борьбы со СПИДом 12
- Выпускной вечер / бал 10
- День всенародной памяти жертв Великой Отечественной войны 8
- День защитника Отечества 4
- День знаний 2
- День матери 5
- День памяти (Окончание Первой мировой войны) 2
- День памяти жертв Холокоста 3
- День Победы 13
- День прав человека 1
- День смеха (День дурака) 1
- День учителя 4
- День чернобыльской трагедии 1
- День энергетика 1
- Масленица 1
- Международный день детей 4
- Международный день отказа от курения 3
- Международный день семьи 5
- Международный женский день 6
- Новый год 56
- Пасха 1
- Праздник прихода весны 1
- Праздник труда (День труда) 1
- Рождество Христово 5
- Старый Новый год 51
Дыктанты па беларускай мове: працяжнік у няпоўным сказе, працяжнік паміж джейнікам і выказнікам
Беларуская вёска
Беларуская вёска не такая, як на Украіне або на Доне. Там не дзіва вёскі ў дзвесце - тысячу двароў. У нас дваццаць-трыццаць хат - гэта ўжо вёска. А на захадзе Беларусі яшчэ і дагэтуль многа хутароў, хаця людзі паступова і кідаюць іх.
Вось хутар на Гродзеншчыне. Да бліжэйшай станцыі некалькі кіламетраў лесам, палямі, пералескамі. Паўсюль раскіданы грады ўзгоркаў, а на іх - сіні зубчасты лес. Між градаў - палі канюшыны, залатыя лапікі лубіну. Праз густыя зарасці чорнай вольхі бяжыць вясёлая і чысцюткая рачулка Лоша. На беразе яе прыткнуліся адна да адной некалькі спраўных хат са студнямі, адрынамі. Адрына - гэта вялікая халодная будыніна для захоўвання сена. Крыху далей у звіліне Лошы - векавыя дрэвы былога фальварка. (112 слоў)
Паводле У. Караткевіча
Вожык
Вожык жыве ва ўсіх мясцінах Беларусі, а найчасцей у лесе. Ёсць сярод вожыкаў і такія, што не цураюцца жыхарства ў горадзе ці вёсцы. Іх можна ўбачыць у садзе, парку, а таксама непадалёку ад хлява свойскай жывёлы.
Вожык вельмі адважны звярок. Ён не спяшаецца ўцякаць, сустрэўшы каго-небудзь на сцяжынцы. Натапырыць свае вострыя калючкі і сярдзіта пыхкае. Баронячыся ад нападу, звярок згортваецца ў клубок. Няшмат знойдзецца ахвотнікаў пагуляць з такім калючым мячыкам.
Вожык - самы адважны паляўнічы. Шмат знішчае ён шкодных жукоў, слімакоў, бурыць кратовыя гнёзды. Асабліва зацята змагаецца з паўзучымі гáдамі. Гадзюка ўмела бароніцца, пагрозліва сыкае, стараецца ўкусіць звярка. Вожыка надзейна бароняць вострыя калючкі, і ён звычайна перамагае. (118 слоў)
Паводле У. Ягоўдзіка
Прыўкрасны горад
Мінск - самы буйны з гарадоў Беларусі.
Праспект Незалежнасці - цэнтральная вуліца сталіцы. Праедзьце па ім. Ад плошчы Незалежнасці з Домам урада вы трапіце на Кастрычніцкую плошчу, на якой стаіць Палац Рэспублікі. А насупраць яго - сквер, тэатр імя Янкі Купалы.
А пасля аўтобус памчыць вас паўз Свіслач, пакружыць ля абеліска на плошчы Перамогі. І далей, далей. Ля бронзавага задуменнага Коласа між галінастых бяроз, ля філармоніі. Міма батанічнага саду і парку імя Чалюскінцаў. Вы праедзеце шмат старых і новых будынкаў і трапіце на шырокую шашу, якая бяжыць між лясоў і ўзгоркаў да самай Масквы.
Мінск у вайну змагаўся гераічна. Гераічна паўставаў пасля вайны з попелу. Гораду-герою належыць быць прыўкрасным. І ён прыўкрасны. У кожны час дня і ночы, у кожную пару года. А будзе яшчэ прыгажэйшы. (125 слоў)
Паводле У. Караткевіча
Крынічка
Раніца. Сонейка пачынала новы дзень. Дзесьці крычалі гусі. Лясны жаваранак і салавейка ў цяністых кустах стараліся навыперадкі павітаць сонейка першымі. Песні іх дрыжалі прыгожай музыкай у хвалях паветра ціхай раніцы.
Цяжка было вызначыць лепшага спевака.
Здаўна ў гэтай мясціне з горкі цякла крынічка. Яна частавала сваёю вадою яшчэ нашых дзядоў і прадзедаў. Яе вада - найчысцейшыя слёзы веснавых хмарак. Яе беражкі - аксамітныя межы. З-пад гэтых аксамітаў ззяла золата жоўтых пяскоў.
А прасторы навокал! Колькі хараства, колькі мудрага задумення ў іх! Не дзіва, што каля крынічкі кіпела жыццё. Кожнаму хацелася стаць бліжэй да вады. Адным палюбавацца на сваё хараство ў яе люстры. Другім - паслухаць цікавую музыку. Яе складалі дробныя хвалькі, скачучы з каменьчыка на каменьчык. Трэція блукалі тут для адпачынку ў прахалодзе бліскучых хваль. (123 словы)
Якуб Колас
Навошта ў хаце парог?
Парог - месца ў хаце незвычайнае. З ім звязана мноства народных звычаяў, прыкмет. Нашы продкі лічылі, што парог - своеасаблівая мяжа. Яна аддзяляе чалавечае жыллё ад прасторы неасвоенай, нежылой, варожай для чалавека.
Парог лічыўся ў народзе месцам, дзе жывуць душы продкаў, якія могуць уплываць на людзей, іх здароўе, заможнасць, узаемаадносіны. З гэтым вераваннем звязаны розныя старадаўнія звычаі.
Найбольш вядомы з іх - рытуальнае сядзенне перад парогам напярэдадні паездкі, падарожжа. Змест, сімволіка гэтага звычаю - звяртанне ў думках да душ продкаў з просьбай аб дарамозе ў дарозе. Вось чаму абавязковым элементам гэтага звычаю з'яўляецца маўчанне. Яно абазначае сімвалічнае далучэнне да свету продкаў-нябожчыкаў. Менавіта ў гэтыя кароткія імгненні ўнутранай засяроджанасці і звяртання да памяці продкаў наладжвалася духоўная сувязь жывых людзей з продкамі - добрымі абаронцамі, дарадчыкамі. (124 словы)
Паводле Уладзіміра Коваля
Всё ок но если бы здесь был бы диктант Навошта людзям парог
всё ок но если бы здесь было продолжение диктанта Беларуская вёска..
ну так себе диктанты..
Всё супер,но нет грамматических заданий...(