Бесплатные онлайн-вебинары для учителей
интересно • быстро • выдача свидетельств
Выбрать тему
авторские видеоуроки, видеоуроки по русскому, математике и другим предметам.

более 1000 отборных презентаций, планов и материалов к уроку.

Сцэнарый тэатралізаванага свята "Каляды"



Каляды

Содержание:

 

                                         I.  Змест.

 

                                    II. Анатацыя

 

                                   III.Уводзіны.

 

                                  IV.Галоўная частка.

 

                                  V.Заключэнне.

 

                                 VI.Спіс літаратуры.

 

                                 VII.Дадатак.Дыдактычны матэрыял.

 

II.                                 АНАТАЦЫЯ.

 

 

Фальклорная вечарына" Каляды"прысвечана праблеме адраджэння беларускіх народных свят, абрадаў, звычаяў, беларускай нацыянальнай культуры.Для таго, каб зразумець сябе сапраўдным чалавекам, уявіць прыналежнасць да свайго роднага, беларускага ,неабходна вывучаць народныя каштоўнасці, тое, што стагоддзямі стваралі, выкарыстоўвалі і захоўвалі нашы продкі.

    Работа адрасавана настаўнікам сярэдніх школ, выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры, выхавацелям дзіцячых садкоў і ўсім, хто цікавіцца багатай ,духоўнай спадчынай беларускага народа.  

 

                                    III.Уводзіны.

У дадзенай метадычнай распрацоўцы я імкнулася паказаць, што пазакласная праца з'яўляецца неад'емнай часткай усяго навучальна-выхаваўчага працэсу ў ліцэі.

У нашым ліцэі вучэбна-выхаваўчы працэс амаль па кожнай навучальнай дысцыпліне звычайна дапаўняецца спецыяльна арганізаванымі сустрэчамі, вечарамі,канферэнцыямі, пасяджэннямі гурткоў, якія праводзяцца па-за раскладам асноўных заняткаў.

У метадычнай паспрацоўцы я ажыццявіла міжпрадметныя сувязі з літаратурай як навучальным прадметам і відам слоўнага мастацтва, пераканала у тым, што мова звязана з непасрэднымі перажываннямі людзей, з іх побытам і думкамі. Я імкнулася далучыць вучняў да скарбаў нацыянальнай культуры, да каранеў і вытокаў свайго народа, раскрыць выхаваўчы патэнцыял беларускага слова, якое павінна загучаць на роднай зямлі на поўны голас.

Дадзенная метадычная распрацоўка паказвае, што праца па беларускай мове і літаратуры рачшырае кругагляд навучэнцаў, павышае іх культурны ўзровень, вызывае стойкі інтарэс к прадмету, выхоўвае эстэтычны густ. Сцэнарый аднаго з такіх вечароў я і прапаную выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры.

 

                                                      IV.Галоўная частка.

 

 

                                   1.Напрамак сацыяльна - педагагічнай дзейнасці, па якому праводзілася работа.

                                   2.Мэта падрыхтоўкі і правядзення фальклорнай вечарыны "Каляды".

                                    3.Уступнае слова выкладчыка.

                                     4.Сцэнарый тэатралізаванага свята "Каляды".

 

    Тэатралізаванае свята Каляды ахоплівае наступныя крытэрыі ідэйнага выхавання:

                                       

А.Светапогляд, ідэйнасць (развіццё сітэмы агульначалавечых каштоўнасцей).

Б.Патрыятызм (любоў да Радзімы, веданне гістарачнай спадчыны, традыцый, звычаяў, абрадаў нашага народа).

В.Маральнасць (фарміраванне эстэтычнага густу, развіццё мастацкіх здольнасцей і г.д).

 

Мэта падрыхтоукі і правядзення фальклорнай вечарыны "Каляды".

Фарміраваць актыўную грамадзянскую пазіцыю тых, хто будзе жыць і працаваць у дваццаць першым стагоддзі.

Далучыць вучняў да скарбаў нацыянальнай культуры, да каранеў і вытокаў народа, раскрыць выхаваўчы патэнцыял беларускага слова, якое павінна загучаць на роднай зямлі на поўны голас.

Развіць у навучэнцаў інтарэс да вуснай народнай творчасці, выклікаць цікавасць да народнага фальклору і беларускіх нацыянальных абрадавых традыцый.

Рыхтуючы свята, фальклорны гурток "Ясь і Яніна" ставіу перад сабой галоуную задачу - паказаць невычэрпнасць і разнастайнасць роднай мовы, якая здольна выказваць самыя складаныя думкі і адлюстроуваць розныя настроі і пачуцці людзей.

                 Сцэнарый тэтралізаванага свята "Каляды"

Вечар перад калядамі.

Уступнае слова, вядучага вечара. Галоўная частка.

 

 

                                   1.Напрамак сацыяльна - педагагічнай дзейнасці, па якому праводзілася работа.

                                   2.Мэта падрыхтоўкі і правядзення фальклорнай вечарыны "Каляды".

                                    3.Уступнае слова выкладчыка.

                                     4.Сцэнарый тэатралізаванага свята "Каляды".

 

    Тэатралізаванае свята Каляды ахоплівае наступныя крытэрыі ідэйнага выхавання:

                                       

А.Светапогляд, ідэйнасць (развіццё сітэмы агульначалавечых каштоўнасцей).

Б.Патрыятызм (любоў да Радзімы, веданне гістарачнай спадчыны, традыцый, звычаяў, абрадаў нашага народа).

В.Маральнасць (фарміраванне эстэтычнага густу, развіццё мастацкіх здольнасцей і г.д).

 

Мэта падрыхтоукі і правядзення фальклорнай вечарыны "Каляды".

Фарміраваць актыўную грамадзянскую пазіцыю тых, хто будзе жыць і працаваць у дваццаць першым стагоддзі.

Далучыць вучняў да скарбаў нацыянальнай культуры, да каранеў і вытокаў народа, раскрыць выхаваўчы патэнцыял беларускага слова, якое павінна загучаць на роднай зямлі на поўны голас.

Развіць у навучэнцаў інтарэс да вуснай народнай творчасці, выклікаць цікавасць да народнага фальклору і беларускіх нацыянальных абрадавых традыцый.

Рыхтуючы свята, фальклорны гурток "Ясь і Яніна" ставіу перад сабой галоуную задачу - паказаць невычэрпнасць і разнастайнасць роднай мовы, якая здольна выказваць самыя складаныя думкі і адлюстроуваць розныя настроі і пачуцці людзей.

 

 

 

Уступнае слова выкладчыка

Каляды-гэта народнае зімовае свята дахрысціянскага паходжання. У гадавым крузе народных абрадаў і святкаванняў мінулага яны храналагічна

займалі першае месца.Назва іх паходзіць ад лацінскага слова ''календы''. Так старажытныя рымляне называлі першы дзень кожнага месяца.Усе календы святкаваліся, але асабліва ўрачыста адзначалі навагоднія.Назва каляды,засвоеная славянскімі і неславянскімі народамі Еўропы мае свае варыянты :у рускіх і ўкраінцаў - коляды, у балгар-коледуванне,у сербаў і харватаў-коледа,і г.д.

Ва ўсходнеславянскіх народаў Каляды адзначаліся з 24 снежня  па 6  студзеня ўключна. На працягу гэтых двух тыдняў працаваць лічылася грэхам і людзі ў дзень выконвалі толькі тую работу,без якой нельга было абысціся.Ва ўсе вечары нічога не рабілася,а таму называлі

іх святымі.

              Рыхтавацца да каляд сяляне пачыналі ўжо з Піліпашкі.Да свята кожная сям'я старалася зпбяспечыць сябе патрэбнымі прадуктамі харчавання, забівалі свінню, для жывелы нарыхтоўвалі неабходную колькасць кармоў.

У многіх весках Беларусі Калядамі называлі толькі само свята 25-28 снежня, а перыяд з 24 снежня па 6 студзення -калядаўніцам.У некаторых славян Калядою ўласна называлі тры дні:дзень перад так званым нараджэннем Хрыста,дзень перад Новым годам і дзень перад вадохрышчам . Царква дапасавала да старажытных калядаў свае  святы:нараджэнне Хрыста і вадахрышча, бо яна вяла непрымірымую барацьбу з дахрысціянска-язычніцкімі святкаваннямі з мэтай укаранення ў побыт людзей сваіх святаў. .З народнымі абрадамі сустрэчы Новага года ў мінулым і было непарыўна звязана святкаванне Каляд (па часе яны супадалі з навагоднімі ўрачыстасцямі,але адзначаліся больш шырока).

У кожнага народа Каляды праводзіліся весела. Лічылася, што калі весела сустрэць пачатак Новага года,то увесь год будзе вяселым і шчаслівым.

На Беларусі вячэра 24 снежня насіла агульную назву 'куцця' ,таму ў гэты дзень абавязкова варылася куцця ( каша з ячных круп ). Першая куцця служыла пачаткам Каляд і спраўлялася з вялікай урачыстасцю, а таму і атрымала назву вялікай куцці. За стол садзіліся як толькі на небе з'яўлялася першая зорка .На працягу усіх калядных дзен спраўляліся тры куцці.З першай было звязана у народзе много прыкмет,звычаяў, варожбаў. Так падсохлы верх куцці за вячэрай здымалі і аддавалі курам,'каб добра яйкі неслі'. Зачэрпнуўшы першую лыжку куцці,гаспадар стукаў у акно і клікаў мароз куццю есці , каб не марозіў пасевы ячменю, пшаніцы , гароху , грэчкі і т .п .,а гаспадыня  зазывала мароз на куццю, каб не марозіў на агародзе расаду, гуркі , гарбузы і інш.

Звычайная беларуская каша, стол, лаукі, не куце фіранкі, унізе, на падлозе чыгун з кашай, які стаіць у сене. У пакоі дзед і баба, з імі іх унучка.

Баба збірае на вячэру.

Баба. (седзячы за сталом) Ці бачыш мяне дзед?

Дзед.  Не бачу!

Баба. Каб жа ты не бачыу за стагамі ,за стагамі,за капамі,за вязамі,за снапамі свету!

Дзед.А чі бачыш ты мяне?

Баба.Не бачу!

Дзед.Каб жа ты не бачыла за гуркамі,за гарбузамі,за капустаю,за буракамі свету!

 

Баба.(Хапае качаргу і пачынае лупцаваць дзеда.Дзед кідаецца на лауку і          гаворыць:)

Дзед.Каб твае снапы так хутка падалі на ніве!

        (Пасля баба пачынае з-пад абруса даставаць сянінкі і прыгаворваць):

Баба.Зараз я,мае вы даражэнькія,паваражу,ці будзе у нас у гэтым годзе добры лен.

         (Пачынае выцягваць з-пад абруса сянінкі)

Баба.Во,глядзіце,якая вялікая сянінка выцягваецца,будзе добры у нас лен,вялікі.

Дзед.Дзякуй богу!

Унучка.Бабулька,я зараз прынясу куццю,паглядзіце,ці будзе добры ураджай ячменю.Усе глядзяць куццю.

Дзед.О,дзякуй богу!Будзе добры ячмень,во якая густая ды надсохлая!

             Усе разам:ды мусіць і смачная!

Баба.Паглядзі ўнучка ў акно,ці есць на небе зоркі,ці многа іх?

Унучка.(глядзіць у акно).Ой,бабулька і дзядулька,неба ўсе ўсыпана зоркамі.

Дзед.От добра,гэта азначае,што летам будзе вельмі многа грыбоў.

Баба.А вось,калі з поўдня пасыплецца град,то будзе умалотны гарох.

Дзед.Акалі будзе ісці густы снег- дык будуць раіцца пчолы,а есць пчолы - дык будзе многа меду.

         (Усе садзяцца вячэраць).

Дзед.Ты ж баба,сення не мый лыжак , а звяжы іх суконнай ніткай і пактнь на стале,каб авечкі не адбіваліся ад дому.

Баба.Ты ж дзед,занясі у хлеў сена,што ляжыць на куце,на якім стаяў чыгун з куццею і дай карове і авечкам,ды не забудзь сыпнуць снегу ў вочы свінням,каб не лазілі у шкоду.Дзед бярэ сена і выходзіць.

Баба.Унучка,пачытай мне,калі ласка,тую кніжку,дзе пішацца пра каляды.

Унучка.Бабка,гэта кніжка называецца "Новая зямля",а напісаў яе Якуб Колас.

    Чытае.

    На першы дзень святых калядак-)

    Такі ужо быў святы парадак-

     Збіралі сена са стала,

     Кармілі ім каня,вала

     І ўсіх жывелін,хоць па жмені,

     А на стале ў драбнюткім сене-

     Здавен-дауна вялося гэта

      Уважна зернетак шукалі

     І па тых зернетках гадалі,

      Які зародзіць хлеб на лета

                    (Уваходзіць дзед)

Дзед.О,унучка чытае нашы любімыя вершы,малайчына.

Эй,бабка,давай  арэшкі ды гарбузікі,сення каляды,будзем ласавацца.

(Бабка.О,зараз знайду,прынясу!)

(Прыносіць гарбузікі,арэхі,пачынаюць жартаваць,гуляюць у цот і лішку).

       За сцэнай чуваць жарты,песні.

Бабка.Вай,чуеце,што на вуліцы музыка грае,напэўна казу вядуць.

           Унучка з дзедам бягуць да акна,уклядаюцца.

Унучка.Бабка так,так "казу" водзяць вунь і да нас заварочваюць ў двор.

Бабка.Вай,вай,да нас ідуць.

(У хату стукаюцца).

Дзед.Заходзьце,калі ласка.

Дзяўчаты выконваюць песню "Ішла каляда"

Павадыр.Каляды,калядачкі,бліны ды аладачкі.

Ой ,люлі ,люлі ,бліны ды аладачкі.

Пытаў дзедка ў бабкі:

"Ці скора, бабка,калядкі?"

Бабка.Ты калядак не пытайся,ты к калядкам сабірайся.

           А калядкі ў бярэзнічку,а каўбаскі ў жалезнічку.

Павадыр.Сення каляды ,усе людзі рады.

                Япручка смаляць і бога хваляць.

                Радуйся зямля ,бо жыта родзіць.

                Прыехала каледка , прыехала лябедка

                На сівым казлятку.

Дзед.Адкуль вы?

Павадыр.Мы людзі не простыя,з далекага краю,

                Хлопцы ўсе сталыя з-пад самага раю.

Баба.Адкуль ідзеце?

Павадыр.Ідзем кругам,светам аж ,ад пана лета.

                      Мы к лету ідзем, казу вядзем і радасць нясем.

Песня "Святыя вечары".

Дзед ,баба ,унучка.Дык просім у хату!

Заходзіць другі павадыр, вядучы за сабой казу, пасля заходзіць цыган, маладзіца, музыка ,механоша і ўся світа.

                                    Каза становіцца пасярод хаты, за ей павадыр ,і цыган

                     За маладзіцай ,астатнія стаяць у парозе.

Павадыр.2 Ну, ну-ну ,казел,

                           Ну ,ну-ну, нябожа,

                           Не адбрыквайся

                           Паварачвайся

                           То на сей бачок,

                           То на той бачок,

                           Ды расхадзіся, развесяліся.

                     (Каза танцуе)

                             Па ўсяму дому,

                             Па гаспадарскаму.

                             Дзе каза ходзіць,

                             Там жыта родзіць,

                             Дзе не бывае ,там вылягае...

                      (Каза танцуе ,кідаецца ,прыкідваецца мертвай ,потым падымаецца і кланяецца гаспадарам).

Механоша.Уставай, каза,

                          Жылы надзімай,

                          Гаспадар ідзе,

                          Каляду нясе:

                          Рэшата аўса,

                          Наверх каўбаса.

Павадыр. Ой мая каза зусім прытамілася ,трэба ей крыху адпачыць.А вас павесяляць мае дружкі.

                    (выводзіць цыгана і маладзіцу ў цэнтр хаты)

                           Музыка іграе ,цыган і маладзіца танцуюць.

               Цыган:Калядзін, калядзін,

                              Я ў бацькі адзін,

                              Кароценькі кажушок.

                                   Дайце мне піражок.

                                   А наверх каўбасу,

                                   А то хату разнясу.

                   Маладзіца:Шчадрую шчадрую

                                           Каўбасу чую.

                                           Дайце каўбасу,

                                           Дамоў панясу.

                                           Дайце другую,

                                           Толькі даўгую.

                                           Дайце трэцюю-

                                           Хоць авечую.

                          Затым выконваюцца прыпеўкі.

Павадыр.Пакідаючы хату.                      Будзь здароў ,як рыжы бароў,

                     Май торбу грошаў ,жыві ў раскошы.

                     Майце ўсяго даволі, а бяды ніколі

                     Стары год канчаем ,а новы зачынаем.

З ранняю вясною ,з буйнаю травою,

З збожжам каласістым ,з зернем ядраністым.

Ды спрытным летам, і з громам пры гэтым.

І з восенню яснай ,і з долечкай шчаснай.

Дзед.Дзе вы гэту казу дасталі?

Павадыр.На кірмашы ў старога купіў семсот грошаў заплаціў.

Баба.Дзе сам вывучыўся?

Павадыр.Па ўсім свеце ходзячы ,торбу хлеба носячы,

                     Між людзей бываючы ,дзівы,-дзіўныя відаючы,

                     Розныя кнігі чытаючы ,уверх нагамі трымаючы.

                     А вы здаровы бывайце ,за год нас чакайце.

(Гаспадары надзяляюць усіх падарункамі, даюць хлеб, сала ,каўбасы і г.д.)

Іграе музыка ,цыган, маладзіца з імі "каза" танцуюцць, спяваюць, выходзяць з хаты.

    

                                       V.  Заключэнне.

       Такім чынам, як і ў мінулым, так і сення, народныя святы застаюцца важнейшым сродкам фарміравання і станаўлення грамадзянскасці чалавека.

           Людзям як паветра неабходны і святочныя ўрачыстасці ,якія маюць свае істарычныя карані ,памятныя даты, традыцыйныя высновы і абрадавыя цырымоніі.

          Вопыт людзей усяго чалавецтва ў мінулым данес нашчадкам найбагацейшую палітру розных святаў і абрадаў.Сярод іх народнае зімовае свята Каляды.

          Рыхтуючы яго, я імкнулася далучыць навучэнцаў да таямніц слова моўнай скарбніцы свайго народа, яго багатай народнай культуры.

          Падрыхтоўка і ўдзел навучэнцаў фальклорнага гуртка"Ясь і Яніна"ў тэатралізаваным свяце "Каляды" аставіла глыбокі след у душах нашых навучэнцаў.

          Вось некаторыя выказванні ўдзельнікаў свята:

Бачыла Вольга, гр.СК-85

 Я ніколі не ўдзельнічала ў абрадах калядавання, а цяпер даведалася, што гэта вельмі цікава і весела.Паспрабую з сябрамі калядаваць.

Снітко Таццяна,гр.СК-95

 Рыхтуючы свята ,мы пазнаемімся і падружымся з рэбятамі розных груп.Было б вельмі добра, каб часцей арганізоўваліся такія вечарыны.

Рочаг Вольга.гр.СК-95

 Мая бабуля расказвала мне, што ў маладосці яна з сябрамі калядавала, хадзілі па хатах, пелі калядныя песні, вадзілі казу, а сення я сама ўбачыла ,як гэта весела і цікава.

                                    Падута А.С.- выкладчык гісторыі Беларусі.

 Як добра, што сення мы памятаем і захоўваем народныя звычаі, традыцыі, абрады ,якія складваліся нашым продкам стагоддзямі.

 

                                           VI.Спіс літаратуры:

 

1.Ф.М.Янкоўскі. Навукоўцам, настаўнікам ,вучням.

     А)Беларускія народныя прыказкі  і прымаўкі(1957).

     Б)Крылатыя словы і афарызмы (1960).

 

2.Малажай Г.М.Рачэўскі С.Р.

     Пазакласная праца па беларускай мове.Мінск. Вышэйшая школа 1990 г.

 

3.Коваль У.І. Новак В. С. Беларускія народныя святы і звычаі.Гомель 1993г.

 

4.Песні народных свят і абрадаў с.34-35.

 

5.Земляробчы каляндар.Абрады і звычаі.С.22.

 

6.Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі.Мн.1986.Т3.с.217-218 т.4.с.44-45, 87.

 

                                                                               

 

 

 

 

ФАЙЛЫ МАТЕРИАЛА: