Программа-аналог игры "Кто хочет стать миллионером?". Оформление и мультимедийное сопровождение совпадает со стилистикой телевизионной и компьютерной игры. В программе уже присутствуют готовые вопросы. Помимо этого вы можете сами создавать свои вопросы. Игра производится на оценку. Программа представляет потрясающие возможности для проведения уроков, открытых уроков, мероприятий. Проста и интересна в использовании.
Дзень канчаецца. Заходзіць сонца. Яно свеціць мне ў твар, і я амаль нічога не бачу, а толькі чую плёскат хваль. Яшчэ гудуць мухі, а ў лугах на пясчаных выспах ужо свішчуць перапёлкі, сустракаючы блізкую ноч. Шуміць параход, і шум гэты усё набліжаецца, мацнее. Неба цямнее, сыходзіць у глыбіню, у цёмную бездань. Сонца ўжо на добрую чвэртку схавалася за небасхіл, і цяпер яно шле апошняе, развітальнае святло.
Я падымаюся на гару і, павярнуўшыся спінаю да садоў, доўга стаю. Мне не хочацца ні крануцца, ні сесці тут на ўзмежку. Адсюль, з узгорка, мне добра відаць Дняпро, неабсяжныя лугі за ім і лес на далёкім небасхіле.
1-ы варыянт 1. Узнавіць тэкст, прыдумаць да яго назву. За зіму жораў паправіўся. Жораў прывык да дзяцей і гуляў з імі. Восенню дзеці знайшлі параненага жорава. Дзеці назвалі яго Журкам. (22 словы) 2. Падзяліць тэкст на сказы, паставіць кропкі. Лес Ціха шуміць бярозавы гай на дрэвах пажоўкла лісце на ўскрайку лесу ста¬яць толькі зялёныя хвойкі. (16 слоў) 3. Запісаць тэкст-апавяданне, уставіць прапушчаныя літары. Мінск Мінск - сталіца Беларусі. Гэта в..ялікі, прыгожы гора.. . У Мінску шмат парка.., сквера.., прыгож..х вуліц і плошча.. . (17 слоў) М..дзведзь М..дзведзь пад дрэвам знайшо.. яму. Там ён зрабіў б..рлог. Цяпер спі..ь пад снегам. (14 слоў)
Лес ужо жыў сваім актыўным, багатым вясновым жыццём. Стракатала сарока, чэкаў дзяцел, дрозд абзываўся ў хвойніку. Нават мурашнік, што трапіўся на вочы, і той варушыўся: выпаўзалі, грэліся на сонцы мурашкі, пакуль яшчэ надта павольныя і вялыя пасля зімовай спячкі. Цёк сок-бярозавік, і свежыя бярозавыя пні былі мокрыя, быццам іх хто знарок паабліваў вадою.
Андрэй некалі любіў гэтую раннюю веснавую пару і нават нецярпліва чакаў яе. Толькі сыходзіў снег - спяшаўся ў лес. Падсякаў тоўстую карыстую бярозу, што расла на ўзлеску, і пускаў сок, насіў яго дадому вёдрамі, зліваў у бочку.
Электронны сродак навучання «Беларуская мова: новыя правілы арфаграфіі і пунктуацыі» змяшчае матэрыялы па новых правілах арфаграфіі і пунктуацыі. Прапанаванае сістэма тэставых заданняў, распрацаваная з улікам узроўню цяжкасці, дапаможа вучням і абітурыентам самастойна ці пад кіраўніцтвам настаўніка авалодаць новым матэрыялам, праверыць ступені сфарміраванасці сваіх ведаў і ўменняў, а таксама вызначыць напрамкі паглыблення і ўдасканалення навыкаў валодання беларускай мовай.
Ребёнок, включившийся в здоровый образ жизни, основанный на нравственно-духовных целях и идеалах, попадает в ситуацию, когда совершение противоправных поступков не совместимо с его личностными качествами.
Порой, мы слишком много усилий вкладываем в формирование рабочей обстановки на уроке. Но научить ребят дисциплине крайне сложно, особенно, если в классе не созданны благоприятные психологические условия для работы.
С этой целью предлагаем вам внедрять в практику всевозможные психологические игры, повышающие уровень комфорта, испытываемого учениками.
Невычэрпная маляўнічая палітра мая. Зялёны і блакітны, жоўты і аранжавы, сіні і пунсовы - усе колеры ўвабраў у сябе гэты паэтычны месяц. Яшчэ нядаўна дрэвы і кусты стаялі аголеныя, а вось ужо светла-зялёныя лісточкі радасна шапацяць. Пасля кароткага цёплага дажджу зазелянелі бярозкі. Тонкія галінкі густа ўнізаны дробнымі лісточкамі. І паветра ў бярэзніках свежае, духмянае.
Апрануўшыся ў зялёны ўбор, цвітуць беластволыя дрэвы, а майскі ветрык, страсаючы суквецці, клубіць пылком у прыгожа прыбраных зялёных кронах.
Над ракою, як бы ўзіраючыся ў наваколле, ступае ціхая, светлая задума. У такія хвіліны рыбак, добра знаёмы з Сожам, памятае: трэба стаіць дыханне, бо, пакінуўшы глыбіні, пачынае ход за спажываю прыдонная рыба. Зачараваная цішынёй, яна амаль без асцярогі падыходзіць блізенька пад берагавыя травы. Паволі пасоўваецца супраць цячэння, падбіраючы прыбіты да берагоў корм. Вось у такія адвячоркі часцей за ўсё і выпадае рыбаку перажыць тое шчаслівае хваляванне, якое не дасць яму ні на хвіліначку заснуць.