Шэрыя курапаткі спяць зімой у снезе. З палявання я вяртаўся на захадзе сонца. Ішоў полем. Вечарэла. Мароз шчыпаў за вушы. Раптам убачыў на снезе чорныя плямы. Гэта былі курапаткі. Падышоў паціху бліжэй. Птушкі лапкамі хутка разграбалі снег і апускаліся ўніз. Вось адна ўжо знікла з вачэй. За ёй другая, трэцяя. Быццам патанулі. Так пад снегам схавалася ўся чародка. Зімовымі начамі трашчыць мароз, свішча мяцеліца. Але настане ранак. Курапаткі вылезуць з-пад снегу і пабягуць у хмызняк карміцца. (78) Р. Ігнаценка
Паводле летапісу і мясцовых паданняў, Тураў атрымаў сваю назву ад нейкага князя Тура, які нібыта заснаваў горад у дзевятым стагоддзі.
Гэта паселішча дрыгавічоў, як мяркуюць вучоныя, існавала задоўга да княжання Тура. Магчыма, яно мела тады якую-небудзь іншую назву. Пазней тут была насыпана штучная гара, а на ёй пабудаваны вялікі і добра ўмацаваны абарончымі прыстасаваннямі зáмак. Новы горад пачалі называць Туравам, па імені мясцовага князя.
Май вабіць нас квеценню вішань, каштанаў і яблынь, духмянасцю бэзу і белапенных кустоў язміну, і мы амаль не заўважаем больш сціплых кветак чэрвеня. Але ўсё зялёнае найзелянейшае менавіта ў чэрвені, калі бузіна працягвае нам паўдзённы свой водар на белых пялёстках-талерачках, што з цягам часу напаўняюцца сінявата-чорнымі ягадамі.
Аддаляючыся ад нас па часе, асоба Францішка Багушэвіча набывае ўсё большы маштаб і асаблівую веліч. Паэт вылучаецца не толькі мужнасцю і духоўнай цэласнасцю, але і ўсведамленнем сваёй беларускасці, праналежнасці да роднага слова, якое стала сэнсам яго жыцця і творчасці.
Юрыст па адукацыі, ён вельмі добра бачыў бяспраўе і безабароннасць чалавека і народа перад палітычным уціскам і нацыянальным прыніжэннем. «не надта свабодна ў тэтай свабодзе», - так адным паэтычным радком пісьменнік выказаў разуменне гістарычнай драмы беларускага народа.
Мэта: даследваць вытокі подзвігу ў жыцці на вобразах герояў аповесці пра жыццё Еўфрасінні Полацкай; пазнаёміцца з галоўнай гераіняй аповесці; выхоўваць пачуццё гонару за асветнікаў зямлі беларускай.
Жаўрукі Жаўрукі вяртаюцца на Беларусь у сярэдзіне сакавіка. Яшчэ кусаецца мароз. Сонца не паспела злізаць снег. А маленькія птушачкі звіняць ужо над полем, над лесам. Як жа з'явіліся жаўрукі на беларускай зямлі? Пра гэта расказвае паданне. Добры чараўнік хацеў дапамагчы селяніну пахаць камяністую глебу. Стаў браць ён у рукі каменне і кідаць у неба. Зазвінелі ў паднябессі шэрыя птушачкі. Весялей пацягнуў саху знясілены конь. Упершыню за цэлы дзень усміхнуўся селянін. А жаўрукі з таго часу гняздзяцца проста на ўзмежку поля. Іх птушанят не заўважыш. Колерам пярынак яны нагадваюць шэрыя каменьчыкі. (Паводле У. Ягоўдзіка) (90 слоў)